Обложка книги  «Мінакі»

На першы погляд, “Мінакі” – гэта яшчэ адна ўрбаністычная казка з даволі прадказальным канцом, напісаная, як кажуць, па ўсіх законах жанру. Аднак дзве сюжэтныя лініі, якія рана ці позна мусяць перасекчыся і раскрыць галоўную ідэю твора, чамусьці запаволеныя. Героі ў гэтым не зацікаўленыя. Яны маладыя і асцярожныя, яны ведаюць сабе кошт і на дробязі не разменьваюцца. Кожны жыве сваім жыццём і верыць, што робіць гэта самым належным чынам, кожны асуджае і ненавідзіць. “Мінакі” маглі б быць выдатным узорам разважання на тэму таго, што ёсць “добра”, а што “кепска”, калі б не аўтар. Падаецца, Талстоў увогуле не вагаецца. Ён выдаляе гэтую дуальнасць як нешта непрыгожае і брыдкае, а на яе месца ўпэўнена ставіць вялікі пытальнік.

Складаецца ўражанне, што аўтар і шкадуе сваіх герояў, і любіць іх, але вось дапамагчы ім ніяк не можа, пакідае іх самнасам са сваімі праблемамі на халодных гарадскіх вуліцах, аддае на міласць чытачу, разлічвае на ягонае сумленне.

Скачать книгу Мінакі:

Советуем прочитать похожую литературу

Обложка книги  «Дзеці Аліндаркі»

Дзеці Аліндаркі

Героі новага рамана Альгерда Бахарэвіча – беларускамоўныя дзеці, пацыенты загадкавай установы...
Обложка книги  «Ноч цмока»

Ноч цмока

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў...
Отзывы (0)
Вам понравилось читать онлайн книгу «Мінакі»? Уделите пару минут, что бы оставить полезный отзыв другому читателю.
Добавить