Інфанта і аднарог

Обложка книги  «Інфанта і аднарог»

У адной са школаў, здавалася б, тыповага беларускага горада пачатку ХХІ ст. пяты год працуе малады настаўнік і літаратар Эрнест Скіргайлавіч Баластоўскі. За пару дзён да новага навучальнага года яго раптоўна прызначаюць класным кіраўніком у зусім няпросты выпускны клас. Настаўнік з неахвотай бярэцца за гэтую справу, паралельна адзначаючы цікавасць да сваёй асобы як з боку каляжанак ды старшакласніц, так і з боку загадкавай КНАКС – Камісіі па надзвычайнай ахове культурнай спадчыны, супрацоўнік якой папярэджвае яго пра верагоднасць сутыкнення са з’явамі звышнатуральнага парадку. Навучальны год робіцца для Баластоўскага сапраўдным выпрабаваннем, у якім вычварна пераплятаюцца педагагічныя нягоды, несупадзенні каханняў і нават цэлыя сусветы, куды фантастычным чынам рэгулярна «засмоктвае» настаўніка. Што страшней – настаўніцкая руціна ці ноч пры калінавым мосце? Што больш складана – выхоўваць праблемных выпускнікоў ці змагацца за каханне пад свінцовым дажджом Сталінграда? Ці здолее галоўны герой развязаць клубок праблем, каб знайсці галоўнае – разуменне і ўзаемнасць пачуцця? Адказы на гэтыя пытанні можна атрымаць, прачытаўшы новы раман Сяргея Балахонава «Інфанта і аднарог».

Скачать книгу Інфанта і аднарог:

Советуем прочитать похожую литературу

Обложка книги  «Імя грушы»

Імя грушы

Назву кнізе даў раман у трох мэмуарах пра таямнічыя менскія падзеі сярэдзіны ХІХ ст., улюбёнца...
Обложка книги  «Бог кахання Марс»

Бог кахання Марс

Недалёкая будучыня. Знайшоўшы на археалагічных раскопках у легендарных Юравічах ідал боства...
Отзывы (0)
Вам понравилось читать онлайн книгу «Інфанта і аднарог»? Уделите пару минут, что бы оставить полезный отзыв другому читателю.
Добавить